Top.Mail.Ru

У Пружанах двое мужчын скралі 1200 кілаграмаў ялавічыны

У Пружанах міліцыя выявіла крадзеж мяса на адным з прадпрыемстваў раёна. У поле зроку супрацоўнікаў БЭЗ трапілі двое мясцовых жыхароў — 50 і 53 гадоў. Мужчыны мелі доступ да забойнага пункта. Падрабязнасці расказалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Паводле звестак праваахоўнікаў, беларусы вынеслі з прадпрыемства ні многа ні мала — каля 1200 кілаграмаў ялавічыны. Шкоду арганізацыі ацанілі больш чым у 4700 рублёў.

Падчас размовы з міліцыяй мужчыны расказалі, што прадавалі скрадзенае мяса сваім знаёмым. Грошы, атрыманыя ад продажу, трацілі на асабістыя патрэбы. Шкоду прадпрыемству пакуль не кампенсавалі, затое «займелі» крымінальную справу: кожнаму пагражае да 4 гадоў турмы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю