Top.Mail.Ru
294

У пункце пропуску «Брэст» за выхадныя выявілі 10 фактаў злоўжывання льготамі для перасячэння граніцы

У пункце пропуску «Брэст» арганізавана кругласутачнае дзяжурства міжведамаснай аператыўнай групы, якая спыняе схемы незаконнага ўкліньвання ў чаргу на выезд з Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці.



«У пункце пропуску „Брэст“ дакументаваныя спробы незаконнага выкарыстання льготнага права на перасячэнне граніцы. У ходзе кругласутачнага дзяжурства міжведамаснай аператыўнай групы за мінулыя выхадныя ўстаноўлена дзесяць такіх фактаў», — праінфармавалі ў абласной інспекцыі.

Уладальнікі льготнага статусу спрабавалі атрымаць узнагароду за дапамогу кіроўцам аўтамабіляў у хуткім праходжанні граніцы ў абыход агульнай чаргі. У дачыненні да парушальнікаў складзены матэрыялы праверак. Высвятляецца, ці былі іншыя эпізоды падобнай супрацьпраўнай дзейнасці. У сваю чаргу аўтамабілі, якія мелі намер нелегальна праскочыць наперад, вярнулі ў канец чаргі. 

«Заклікаем грамадзян не спрабаваць „зарабіць“ на прадастаўленых дзяржавай ільготах, паколькі падобныя дзеянні непазбежна пацягнуць за сабой строгія прававыя наступствы ў выглядзе падаткаў і штрафаў, якія кратна перавысяць атрыманую выгаду», — падкрэслілі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Брэсцкай вобласці.

Як паведамлялася, па даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») фіксуецца больш за 4,5 тыс. аўтамабіляў і звыш 40 аўтобусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю