Top.Mail.Ru
283

У пятніцу — да 15 °С цяпла

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 16 мая надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, які перамяшчаецца праз краіны Балтыі на Польшчу.



Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі па ўсходзе нашага рэгіёна чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер уначы пераменных кірункаў ад слабога да ўмеранага, удзень паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 1 да плюс 7 °С, месцамі, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі да мінус 3 °С. Максімальная тэмпература паветра днём складзе ад плюс 9 да плюс 15 °С, аднак месцамі не больш плюс 7 — плюс 8 °С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю