Аб яго выніках расказалі ў Міністэрстве адукацыі
Так, 29 мая для праходжання ЦЭ па вучэбных прадметах «Руская мова», «Беларуская мова» (па выбары) зарэгістравана 59 064 чалавек: на «Рускаю мову» — 48 622 чалавекі, «Беларускую мову» — 10 442 чалавекі.
Вызваленыя ад ЦЭ 680 навучэнцаў: 338 — тых, хто навучаецца дома, 164 — пераможцаў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды, па медыцынскіх паказаннях — 178 чалавек.

Для дастаўкі навучэнцаў да пунктаў ЦЭ задзейнічана 810 школьных аўтобусаў.
Правядзенне ЦЭ ў аўдыторыях суправаджалі 6832 педагагічных работнікаў.

Прыступілі да ЦЭ 58 879 чалавека. Не з’явіліся — 185: з іх 96 экстэрнаў адмовіліся ад удзелу. Не дапушчаных у пункты ЦЭ не было.
Не завяршыў праходжанне ЦЭ па стане здароўя 1 чалавек. Усім навучэнцам аказана своечасовая кваліфікаваная дапамога.
За выкарыстанне мабільных тэлефонаў і вынас тэставых матэрыялаў з аўдыторыі выдаленыя 2 чалавекі.