Top.Mail.Ru
636

У пятніцу моцныя дажджы і навальніцы

Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 23 мая надвор’е ў нашай краіне будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з поўдня кантынента.

Уначы пераменная воблачнасць, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Раніцай і днём воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у многіх раёнах прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер ноччу паўднёвы ад слабога да ўмеранага, днём з пераходам на паўночны ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 9 да плюс 15 °C, а максімальная днём складзе ад плюс 12 °C па паўночным захадзе да плюс 26 °C па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе расці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю