Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 2 мая рэспубліка будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер уначы пераменных кірункаў, удзень паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад нуля да мінус 5 °С, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе плюс 1 плюс 4 °С. Тэмпература паветра днём — ад плюс 12 °С па ўсходзе да плюс 22 ° С па захадзе краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Фота: БелТА