Top.Mail.Ru
320

У пятніцу свежа, але цёпла

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 25 красавіка ноччу і раніцай надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса. 


Днём у асноўным адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі па поўдні рэспублікі надвор’е будзе вызначаць франтальны раздзел. Пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаецца туман. Удзень пераважна без ападкаў, толькі на поўдні краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Вецер паўночны ноччу ад слабога да ўмеранага, днём умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 3 да плюс 8 °С, месцамі па поўдні Беларусі да плюс 11 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 10 °C па паўночным захадзе рэгіёна, да плюс 24 °C па паўднёвым усходзе краіны. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю