Сукупны ВРП перавысіў 8,3 трлн юаняў.
Сукупны валавы рэгіянальны прадукт пяці аўтаномных раёнаў Кітая вырас з 6 трыльёнаў юаняў у 2020 годзе да больш за 8,3 трлн юаняў у 2024-м. Аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах нацыянальнасцяў КНР Дуань Іцзюнь, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі налічваецца пяць аўтаномных раёнаў, а менавіта аўтаномны раён Унутраная Манголія, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Сіцзанскі аўтаномны раён, Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён і Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён.