Top.Mail.Ru

У Раўбічах праходзіць чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне

На базе РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» ў сераду стартавалі чэмпіянат і першынство Беларусі па біятлоне на лыжаролерах.


Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны ў мужчын і юніёраў у спрынтарскай гонцы на 10 кіламетраў. Чэмпіёнам краіны стаў Антон Смольскі — лідар нацыянальнай каманды дапусціў адзін промах на агнявых рубяжах і на фінішы паказаў вынік 24 мін. 43,7 сек. На 11 секунд Антон перасягнуў графік сярэбранага прызёра Дзмітрыя Лазоўскага, які адстраляўся чыста. Тройку прызёраў замкнуў Іван Тулацін (19 сек. адставання).

Шасцёрку найлепшых дапоўнілі Сцяпан Данілаў, Аляксандр Галяк і Мікіта Лабастаў. Спаборніцкую праграму серады ў «Раўбічах» завершыць жаночы спрынт.


Услед за мужчынамі прызёраў у спрынтарскай гонцы вызначылі дзяўчаты. Першае месца заняла Ксенія Варабей, якая справілася з дыстанцыяй 7,5 км за 15 мін. 40,2 сек. Ганна Макарская, якая стала другой, саступіла чэмпіёнцы 12 сек., трэці вынік з адставаннем ад лідара ў 27 сек. паказала Дзінара Смольская. Лідар зборнай двойчы памылілася на стрэльбішчы, у той час як Варабей і Макарская былі дакладныя.

Паралельна ў «Раўбічах» былі разыграны медалі ў юніёраў і юніёрак, пераможцамі першынства Беларусі ў спрынце сталі Аляксандр Шыкун і Дзіяна Рудніцкая.

У другі і заключны дзень чэмпіянату краіны па летнім біятлоне 24 верасня спартсмены выявяць найлепшых у гонках з агульнага старту. Мужчынскі мас-старт стартуе ў 10.15, дзяўчаты выбегуць на трасу ў 11.55. Уваход на трыбуны РЦАП па зімовых відах спорту свабодны, прамыя трансляцыі гонак даступны на YouTube-каналах «Раўбічаў» і Беларускай федэрацыі біятлона.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю