У сувязі з правядзеннем у беларускай сталіцы святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, з 3 па 6 ліпеня ў працу гарадскога наземнага пасажырскага транспарту будзе ўнесены шэраг змяненняў, паведамілі ў ДП «Мінсктранс».
У сувязі з правядзеннем на пляцоўцы каля Палаца спорту святочнай канцэртнай праграмы прадугледжваецца павелічэнне колькасці рухомага саставу 3 ліпеня ў перыяд з 10:00 да 19:00, а таксама 4–6 ліпеня ў перыяд з 11:00 да 22:00 на аўтобусным маршруце № 1 «ДС „Вяснянка“ — Вакзал». Адначасова з гэтым 3 ліпеня выкананне прыпыначных пунктаў «Палац спорту», «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» для ўсіх маршрутаў пасажырскага транспарту будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з указаннямі супрацоўнікаў ДАІ.
Акрамя таго, 3 ліпеня ў раёне праспекта Пераможцаў (арыентыровачна з 19:00 і да заканчэння мерапрыемства прыкладна ў 00:00) уносяцца змены ў трасы шэрагу аўтобусных маршрутаў. Праца аўтобусных маршрутаў №№ 1, 69 і 119С арганізуецца па праспекце Пераможцаў, вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйская, Мельнікайтэ, праспекце Пераможцаў і далей па маршрутах у абодвух напрамках. Праца аўтобуснага маршруту № 73 арганізуецца па вуліцы Няміга, праспекце Пераможцаў, вуліцах Мельнікайтэ, Кальварыйская, Ціміразева і далей па маршруце ў абодвух напрамках. Праца аўтобуснага маршруту № 91 ад праспекта Пераможцаў арганізуецца па вуліцах Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйская, Мельнікайтэ, праспекце Пераможцаў і далей па маршруце ў абодвух напрамках. Для маршруту № 119С арганізуецца выкананне прыпыначнага пункта «Станцыя метро Фрунзенская», а маршруты №№ 1, 69, 119С не будуць выконваць прыпыначны пункт «Валадарскага».
У тыя ж гадзіны Праца аўтобусных маршрутаў №№ 44, 136 арганізуецца ад вуліцы Куйбышава па праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцы Арлоўская, праспекце Пераможцаў і далей па маршрутах у абодвух напрамках. Праца аўтобуснага маршруту № 29 — ад вуліцы Куйбышава па праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскаму тракту, вуліцы Арлоўская, праспекце Пушкіна і далей па маршруце ў абодвух напрамках.
Час працы шэрагу маршрутаў у Дзень Незалежнасці працягваецца да 01:30 4 ліпеня. Гэта датычыцца аўтобусных маршрутаў №№ 1, 22, 26, 29, 38, 42, 44, 54, 56, 69, 71, 72, 74С, 112С, 113ас, 135, 139, 140, 147, 159; тралейбусных — №№ 1, 20, 22, 27, 53, 60; трамвайных — №№ 4, 6.
І яшчэ адна навіна ад транспартнікаў. 3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем спартыўна-масавага мерапрыемства паблізу ДКСУ «Чыжоўка-Арэна» з 07:30 да заканчэння мерапрыемстваў (арыентыровачна да 12:00) уносяцца змены ў трасы шэрагу маршрутаў пасажырскага транспарту.
Так, праца тралейбусных маршрутаў №№ 16, 49 ад вуліцы Кабушкіна і вуліцы Крупская арганізуецца па вуліцах Машынабудаўнікоў, Свіслацкая, МКАД, вуліцах Ташкенцкая, Галадзеда да ДС «Чыжоўка-1», у зваротным напрамку — без змяненняў. Праца тралейбусных маршрутаў №№ 50, 92 ад вуліцы Кабушкіна арганізуецца па вуліцах Машынабудаўнікоў, Свіслацкая, МКАД, вуліцах Ташкенцкая, Галадзеда і далей па маршрутах, у зваротным напрамку — без змен. Праца аўтобусных маршрутаў №№ 16, 22, 59 ад вуліц Кабушкіна і Крупская арганізуецца па вуліцах Машынабудаўнікоў, Свіслацкая, МКАД, вуліцах Убарэвіча, Ташкенцкая да ДС «Чыжоўка», ад ДС «Чыжоўка» — без змен. Праца аўтобуснага маршруту № 148С ад вуліцы Машынабудаўнікоў арганізуецца па вуліцах Галадзеда, Свіслацкая, МКАД, вуліцы Убарэвіча і далей па маршруце, у зваротным напрамку — без змен. Нарэшце, для гарадскіх аўтобусных маршрутаў №№ 16, 148С будзе арганізавана выкананне на зменным участку прыпыначнага пункта «10-я бальніца» па МКАД.
Фота з адкрытых крыніц