У МУС Расіі расказалі, што васьмігадовая дзяўчынка з Ленінградскай вобласці атрымала пералом нагі падчас масажу, распачатая крымінальная справа.
Пра гэта інфармуе АНТ са спасылкай на РИА Новости.
Паводле інфармацыі расійскага ведамства, 17 красавіка ў паліцыю звярнуўся жыхар Ленінградскай вобласці, які расказаў, што падчас масажу яго 8-гадовай дачцэ зламалі нагу.
У ходзе праверкі паліцэйскімі ўстаноўлена, дзяўчынка была на масажы 25 сакавіка ў вёсцы Юкі. Пасля сеансу, які праводзіў 53-гадовы спецыяліст, пацярпелая адчула боль у назе.
«У далейшым (бацькі) звярнуліся ў бальніцу, дзе ў дзяўчынкі дыягнаставалі пералом ніжняга канца сцегнавой косці. Паліцыяй Усевалажскага раёна распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 118 КК РФ (прычыненне цяжкай шкоды здароўю праз неасцярожнасць)», — гаворыцца ў рэлізе.
Аб дзеяннях у дачыненні да меркаванага фігуранта пакуль не паведамляецца.