Top.Mail.Ru
175

У Расіі расце папулярнасць аўтамабіляў Belgee

Купляюць з колаў, дзе-нідзе дэфіцыт

У Расіі расце папулярнасць аўтамабіляў Belgee, некаторыя дылеры нават заяўляюць пра дэфіцыт мадэляў беларускай маркі, які ўзнікае перад Новым годам. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах аналітычнага агенцтва «Аўтастат», які займаецца даследаваннямі аўтамабільнага рынку ў Расіі, паведамляе БелТА.

Так, дырэктар рознічных продажаў аўтамабільнай групы «Авілон» Ілья Пятроў у ліку дэфіцытных у цяперашні час мадэляў масавага сегмента назваў Belgee S50 і Belgee X70. «У масавым сегменце недахоп адчуваецца найбольш востра з-за высокай абарачальнасці і папулярнасці базавых камплектацый. У прэміяльным сегменце сітуацыя пакуль застаецца больш стабільнай, аднак пры абмежаваных пастаўках дэфіцыт пачне выяўляцца ўжо ў канцы студзеня — лютым», — сказаў ён. 

Гэтую ж інфармацыю пацвердзіў і генеральны дырэктар групы кампаній «Аўтаспецэнтр» Андрэй Цярлюкевіч. Кажучы пра тое, што глабальнага дэфіцыту на аўтарынку РФ цяпер няма, ён усё ж заўважыў: «Можна сказаць, што ў лёгкім дэфіцыце на гэты момант засталіся некалькі мадэляў брэндаў Geely, Belgee, Haval і Jetour — іх няшмат у наяўнасці ў дылераў і пры гэтым іх можна купіць на досыць выгадных умовах дзякуючы праграмам падтрымкі дыстрыб’ютараў». 

Пра тое, што ў Расіі высокімі тэмпамі расце попыт на аўтамабілі Belgee газета «Известия» пісала яшчэ ў лістападзе. Паводле яе звестак, у кастрычніку ў параўнанні з вераснем у РФ попыт на мадэлі Belgee X70 павялічыўся амаль удвая — на 96,1 %.

Чытайце таксама: Belgee X50 — у топе продажаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю