Top.Mail.Ru
235

У Расіі стварылі тонкую плёнку, на аснове якой можна рабіць электроды для разумных кантактных лінзаў

Расійскія вучоныя стварылі звыштонкую празрыстую і электраправодную залатую плёнку. Пра гэта паведамляе БелТА.


Упершыню ў свеце ўдалося сфарміраваць плёнку таўшчынёй усяго тры нанаметры без выкарыстання крыягеннага ахаладжэння падкладкі.

Як тлумачыцца ў матэрыяле, пры асаджэнні золата на паверхню спачатку ўтвараюцца ўчасткі з наначасціц, паміж якімі няма кантакту. Каб яны зрасліся і атрымалася суцэльная праводная плёнка, трэба дасягнуць таўшчыні пласта, які завецца парогам перкаляцыі. Чым ніжэйшы парог, тым танчэйшы атрымліваецца пласт. Таму яго імкнуцца максімальна зменшыць, звычайна дадаючы для гэтага падпласты ці астуджаючы паверхню да вельмі нізкіх тэмператур. Навукоўцы вырашылі кіраваць парогам перкаляцыі, змяняючы плошчу лазернай плямы на залатой мішэні.

Тэхналогія дазволіць ствараць празрыстыя і гнуткія электроды для сэнсарных экранаў, сонечных панэляў, медыцынскіх сэнсараў, кантактных лінзаў дапоўненай рэальнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю