Гэты самы складаны від коннага спорту, які ўключае ў сябе спаборніцтвы па выездцы (манежнай яздзе), палявых выпрабаваннях і пераадоленні перашкод.
Гэты самы складаны від коннага спорту, які ўключае ў сябе спаборніцтвы па выездцы (манежнай яздзе), палявых выпрабаваннях і пераадоленні перашкод.
Каля сотні спартыўных пар з трох краін — Беларусі, Расіі і Узбекістана змагаюцца за медалі прэстыжнага Кубка СНД у дарослай, юніёрскай, юнацкай і дзіцячай узроставых катэгорыях. У спаборніцтвах актыўна прымаюць удзел вядучыя наезнікі нашай краіны: шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, удзельнік Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён СНД па трохбор’і 2024 года, майстар спорту міжнароднага класа Аляксандр Фаміноў, майстры спорту міжнароднага класа, пераможцы ў камандным заліку Еўразійскіх гульняў Анастасія Шклянкова, Валерыя Сушынская і Марына Іванова, а таксама чэмпіён Рэспублікі Беларусь, удзельнік чэмпіянату Еўропы, дзеючы чэмпіён СНД па трохбор’і, майстар спорту міжнароднага класа — Раман Варанько.
9 жніўня, у другі дзень спаборніцтваў прайшлі самыя захапляльныя, якія заўседы трымаюць у напружанні гледачоў і саміх спартсменаў, палявыя выпрабаванні. Гэта — калі бясстрашны спартсмен ляціць на гарачым кані па палях і лясам скрозь перашкоды, не гледзячы на водныя брады. Як адбываліся кросы, палявыя выбрабаванні, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Фінальны дзень коннага трохбор’я працягнецца, у пэўным сэнсе слова, на высокападнятай планцы: пройдуць спаборніцтвы па пераадоленні перашкод. Гасцей Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы чакае насычаная шоу-праграма, зона фудкорта, інтэрактыўныя пляцоўкі. Уваход на мерапрыемства вольны.
Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара