Top.Mail.Ru

У раёне Токіа пасля тайфуну без электраэнергіі застаюцца больш як 4 тыс. жыхароў

Больш як 4 тыс. жыхароў прылеглай да Токіа японскай прэфектуры Тыба застаюцца без электраэнергіі з-за ўдару тайфуну «Дуцзюань», які 20 верасня прайшоў уздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа краіны.



Ва ўдакладненым спісе загінулых лічацца 13 чалавек, двое з’яўляюцца зніклымі без вестак.

Выкліканыя тайфунам апоўзні ў пяці месцах перарэзалі адну з мясцовых чыгунак, якой раней штодзённа карысталіся 54 тыс. чалавек. На аднаўленне руху па гэтай лініі спатрэбіцца не менш як тры месяцы. У дапамогу мясцовым жыхарам выдзелены дадатковыя аўтобусы, на прыпынках відаць доўгія чэргі.

З-за прарыву дамбы ў прэфектуры Тыба заліты вадой раён плошчай 5 кв. км, дзе знаходзяцца шматлікія жылыя дамы і сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У зоне бедства пацярпелі амаль 1,7 тыс. будынкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю