Учора ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці патануў 12-гадовы хлопчык. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе АСВОД.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прадстаўленай ратавальнікамі, дзіця знаходзілася каля вадаёма разам з бацькам.
Як паведамілі ў МНС, па словах бацькі, іх з сынам пачало выносіць плынню. Хлопчык патрапіў у вадзяную яму і прапаў пад вадой.
Падчас пошукава-выратавальных работ цела дзіцяці было знойдзена за 10 метраў ад берага на глыбіні каля паўтара метра. Яго дасталі з вады і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая канстатавала смерць.
Сям’і загінулага дзіцяці дапамогу аказвае псіхолаг МНС.
Месца, дзе адбыўся няшчасны выпадак, не прызначана для купання і ўваходзіць у пералік забароненых для наведвання.