У Рэчыцкім раёне работнік сельгаспрадпрыемства выкраў каля 400 л паліва, паведамілі БелТА ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Як высветлілася, мужчына сістэматычна зліваў дызельнае паліва, выдзеленае для палявых работ. «Нават усталяваны ў тэхніцы спадарожнікавы трэкер не спыніў фігуранта ад злачынных дзеянняў», — звярнулі ўвагу праваахоўнікі.
Узбуджана крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.
У міліцыі нагадалі: сучасныя тэхнічныя сродкі кантролю дазваляюць з 100-працэнтнай дакладнасцю выявіць любыя маніпуляцыі з палівам.