Пры пажары ў Рэчыцы работнікі МНС выратавалі гаспадара кватэры. Пра гэта паведамляе БелТА.
Учора ратавальнікам паступіла інфармацыя аб пажары на вул. Наумава.
Прыбыўшы на месца, падраздзяленні МНС устанавілі, што з вокнаў кватэры на трэцім паверсе ідзе густы чорны дым. На падлозе ў калідоры ратавальнікі выявілі і вынеслі на чыстае паветра гаспадара кватэры.
Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі мужчыну шпіталізавалі. Прычына здарэння высвятляецца.