Top.Mail.Ru
108

У рэжыме нон-стоп. На расчыстцы вуліц ад снегу занятыя больш за 6,4 тыс. работнікаў ЖКГ

Ноччу і ранняй раніцай больш за 6420 работнікаў камунальных службаў прыбіралі снег, паведамілі БелТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


На вуліцах краіны задзейнічана 1764 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 330 раскідвальнікаў пяску і солі, 1208 снегапрыборачных машын, 226 машын для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. 

Да работы па расчыстцы снегу дадаткова было прыцягнута 450 адзінак спецтэхнікі і больш за 980 работнікаў іншых арганізацый.

Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме, каб расчысціць снежныя завалы і забяспечыць бяспеку і камфорт руху пешаходаў і вадзіцеляў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю