Top.Mail.Ru
79

У РІКВ нагадалі пра неабходнасць не проста зарэгістравацца на ЦТ, але і забраць пропуск

На цэнтралізаванае тэсціраванне трэба не проста зарэгістравацца анлайн, а фізічна забраць у пункце рэгістрацыі пропуск. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.



«Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завершыцца праз тры дні — 22 красавіка ў 19.00. Забраць у пункце рэгістрацыі пропуск таксама трэба да гэтага часу. Без папяровага пропуску абітурыента не дапусцяць да тэставання, нават калі ён зарэгістраваны», — адзначылі ў РІКВ.

Пункты рэгістрацыі працуюць 20 красавіка да 18.00 і 22 красавіка з 9.00 да 19.00. «Анлайн-рэгістрацыя 22 красавіка будзе працаваць толькі да 12.00. Калі абітурыент не паспее зарэгістравацца анлайн, ён зможа гэта зрабіць прама ў пункце рэгістрацыі і адразу ж забраць пропуск за адно наведванне. Колькасць месцаў у кожным пункце тэставання і па кожным прадмеце абмежавана. Чым пазней вы вырашыце зарэгістравацца, тым менш шанцаў трапіць у зручны пункт або на патрэбную дату», — нагадалі ва ўстанове.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю