Пацыенту выконваецца КТ і МРТ сэрца, пасля вырабляецца 3D-мадэль сэрца, на якой рыхтуюцца да аперацыі эндаваскулярныя кардыяхірургі. Падчас такога трэнінгу яны праходзяць катэтарам штучнае сэрца для звядзення папілярных мышц левага жалудачка.
Кардыёлагі адбіраюць такіх пацыентаў, рыхтуюць іх да аперацыі і суправаджаюць яе з ультрагукавой дыягностыкай: падчас умяшання ў рэжыме рэальнага часу на экране бачна, як катэтар зайшоў у сэрца, захапіў папілярныя мышцы і наколькі правільна ідзе аперацыя.
Такі метад пераняты ў ізраільскіх калег, акрамя Ізраіля, тэхналогіяй авалодалі хірургі ў некаторых краінах Еўропы.
Учора ў РНПЦ «Кардыялогія» такая аперацыя праведзена дастаткова маладому, 40-гадоваму пацыенту з дылітацыйнай кардыяміяпатыяй. Гэта выражаная спадчынная сардэчная недастатковасць, папросту вялікае сэрца, якое дрэнна працуе і амаль не перапампоўвае кроў.
— Калі не правесці імплантацыю пэўнага дэвайса, каб запаволіць прагрэсаванне сардэчнай недастатковасці, пацыент можа прыйсці да неабходнасці трансплантацыі сэрца. Дзякуючы такім прыладам мы стабілізуем пацыента і спыняем прагрэсаванне дадзенай хваробы, каб не спатрэбіліся іншыя хірургічныя ўмяшанні, — патлумачыла намеснік дырэктара па тэрапеўтычнай дапамозе РНПЦ «Кардыялогія» Алена КУРЛЯНСКАЯ.
Алена КРАВЕЦ