У знак ушанавання памяці народнага пісьменніка Беларусі, ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца (1930 — 2026), які нядаўна пайшоў з жыцця, у розных абласных, гарадскіх, раённых бібліятэках краіны арганізаваны кніжныя выстаўкі.
Гэтую ініцыятыву падтрымаў і кіраўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Вадзім Гігін. Удзел у стварэнні, напаўненні экспазіцый выставак у розных кніжніцах краіны прымаюць і абласныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з кнігамі М. Чаргінца, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэк, на выстаўках прадстаўлены перыядычныя выданні, ілюстрацыйны матэрыял, а таксама кнігі з аўтографамі народнага пісьменніка Беларусі.
- Мы папрасілі калег-пісьменнікаў з розных рэгіёнаў краіны далучыцца да гэтага пачэснага клопату, — расказвае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. — З Мікалаем Іванавічам Чаргінцом сябравалі літаральна сотні літаратараў, журналістаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў. Наш ганаровы старшыня, які ўзначальваў СПБ з 2005 па 2022 гады, імкнуўся ўсім падараваць, падпісаць свае новыя кнігі, перавыданні добра вядомых дэтэктыўных і палітычных раманаў. Шмат аўтографаў знойдзецца і ў бібліятэках краіны. Пэўна, на выстаўках будуць прадстаўлены і кнігі з аўтографамі не толькі з бібліятэчных фондаў, але таксама і з прыватных кніжных збораў.
Мікола БЕРЛЕЖ