Эканамічная палітыка ўрада прэм’ера Румыніі Іллі Балажана можа прывесці да павелічэння цаны на хлеб у два разы. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнай асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Фелічыу Параскіў, паведамляе БелТА.
Эканамічная палітыка ўрада прэм’ера Румыніі Іллі Балажана можа прывесці да павелічэння цаны на хлеб у два разы. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнай асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Фелічыу Параскіў, паведамляе БелТА.
Румынскія прадпрымальнікі асцерагаюцца, што рост цэн стане непазбежным пасля прыняцця ўрадам новага падатковага пакета. У прыватнасці, хлеб стане адным з найбольш закранутых прадуктаў.
«Хлеб мае вельмі высокі энергетычны складнік. Яго выпякаюць у электрычных печах. Калі кошт на энергію вернецца да 4 леям за кВт. ч, цана на хлеб падвоіцца», — заявіў Параскіў.
Эксперт адзначыў, што астатнія прадукты харчавання падаражэюць у сярэднім на 5-7%. З ягоных слоў, эфект ад захадаў жорсткай эканоміі ўрада будзе адчувальны практычна адразу, бо кошты вырастуць ужо да верасня.
Урад Румыніі 7 ліпеня ўзяў на сябе адказнасць у парламенце за першы пакет падатковых мер па скарачэнні бюджэтнага дэфіцыту. Ён уключае ўвядзенне двух узроўняў ПДВ (11% і 21%), адмену столі коштаў на энерганосьбіты, павышэнне акцызаў на алкаголь, паліва і тытунь на 10%, распаўсюджванне узносаў за медыцынскую страхоўку на пенсіянераў, чыя пенсія перавышае 3 тыс. лееў (каля $700), замарожванне павышэння заробкаў і пенсій у 2026 годзе, павелічэнне падаткаў на дзейнасць банкаў і ігральных устаноў. Шэраг мер набудуць моц з 1 жніўня, іншыя — з пачатку 2026 года. Пакет мер жорсткай эканоміі прыняты ў Румыніі на фоне рэкорднага сярод краін Еўрасаюза дэфіцыту бюджэту — 9,3% ВУП.