Top.Mail.Ru

У Рыме праходзіць шматтысячнае шэсце супраць росту ваенных выдаткаў

У Рыме праходзіць шматтысячная маніфестацыя супраць павелічэння выдаткаў на ўзбраенні на фоне павышэння кошту жыцця і зніжэння заробкаў і пенсій.



Ініцыятарам пратэснай акцыі стаў Саюз базавых прафсаюзаў (USB), яго падтрымалі розныя маладзёжныя аб’яднанні. Дэманстрацыя пачалася каля плошчы Чынквечэнта, недалёка ад вакзала Тэрміні. Пратэстоўцы патрабуюць ад улад выконваць правы людзей, павысіць заробкі і паменшыць фінансаванне ваеннай галіны. 

Удзельнікі пратэстаў заяўляюць, што церпяць медустановы, у бальніцах няма месцаў. Палова адукацыйных устаноў таксама не адпавядаюць нормам. «Мы ствараем багацце, а вы крадзеце будучыню» — такі галоўны лозунг маршу ў Рыме. 

Акцыю пратэсту ў Рыме падтрымалі і трактарысты. «Мы патрабуем зніжэння цэн на паліва, устанаўлення "паталка" цэн на тавары першай неабходнасці і спынення росту цэн на энерганосьбіты, а таксама спынення фінансавання абароннай прамысловасці», — заявілі пратэстоўцы. 

30 кастрычніка ў розных гарадах Італіі праходзіць усеагульная забастоўка. Службы аховы правапарадку прынялі ўзмоцненыя меры па забеспячэнні бяспекі, асабліва ў Мілане і Рыме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю