Top.Mail.Ru

У сакавіку ў Магілёве цэны на другаснае жыллё пайшлі ўніз

Як адзначаюць аналітыкі, люты прынёс прыкметныя змены на рынку жылля Беларусі. На дынаміку цэн паўплывалі як сезонныя фактары, так і розныя знешнія і ўнутраныя фактары. Аналіз паказвае, што пакупнікі і прадаўцы па-рознаму рэагавалі на ваганні попыту, а рэгіянальныя адрозненні сталі яшчэ больш выяўленымі.


У лютым прапановы на кватэры ў Магілёве нязначна павялічыліся. Услед за імі вырасла і цана рэалізаванай нерухомасці, пра што кажуць даныя сайта Нацыянальнага кадастравага агенцтва Беларусі. 

Згодна з прапановамі на сайтах нерухомасці, можна сказаць, што за другі месяц года ў Магілёве сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў замежнай валюце павялічыўся на 2 % — з 1 071 да 1 092 долараў. Аднак за апошнія 12 месяцаў цэны на кватэры ў Магілёве выраслі на 23,7 % (883 долары — кошт квадратнага метра ў лютым 2025-га), а з пачатку года рост цэн склаў 3,8 % (1 052 долары — кошт «квадрата» ў снежні 2025-га).

У другім буйным горадзе рэгіёна, горадзе Бабруйску, цэны на кватэры за месяц выраслі на 4,5 % — з 693 долараў да 724 долараў за квадратны метр. У беларускіх рублях назіраем наступную дынаміку: рост на 4,6 % — з 1 974 да 2 065 рублёў за «квадрат». За год сярэднія цэны на кватэры ў Бабруйску выраслі на 26 % (у лютым 2025 года — 576 долараў), а з пачатку года рост склаў 6 % (681 долар — цана ў снежні 2025).

Статыстыка паказвае, што ў лютым у Магілёве былі прададзеныя 134 кватэры (уключаючы долі і кватэры, прададзеныя па долях). З іх рэалізаваны 43 аднапакаёвыя кватэры, або 32,1 % ад усіх здзелак. Прададзена двухпакаёвых кватэр — 51, або 38 %. На апартаменты з трыма і больш пакоямі прыйшлося астатнія 29,9 %, або 40 заключаных дагавораў.

Калі аналізаваць цэны прададзеных кватэр на «другасным» рынку (выключаючы кватэры, прададзеныя па долях), то ў сярэднім кошт аднаго квадратнага метра ў Магілёве дасягаў 2 781 бел. руб., або 975 долараў. У параўнанні з папярэднім месяцам кошт вырас на 1,4 %. Можна заўважыць, што сярэдняя цана квадратнага метра жылля ў Магілёве ў аб’явах аб продажах кватэр на сайце нерухомасці на 12 % вышэй, чым рэалізаваных.


У Бабруйску ў лютым была здзейсненая 71 здзелка куплі-продажу кватэр. Кошт квадратнага метра рэалізаваных за люты тут кватэр — 633 долары.

А вось за два апошнія тыдні сярэдні кошт у аб’явах аб продажы кватэр у Магілёве знізіўся на 0,3 % і склаў 1060 долараў за квадратны метр. Пры гэтым колькасць кватэр у продажы зменшылася на 4 %. На 1,2 % знізілася сярэдняя цана 1-пакаёвых кватэр, якія на дадзены момант прадаюцца ў сярэднім па 1096 долараў за «квадрат». Сярэдні кошт на 2-пакаёвыя кватэры ў Магілёве складае 1090 долараў за квадратны метр (зніжэнне 0,1%). За 3-пакаёвыя кватэры ў абласным цэнтры просяць у сярэднім 1037 долараў за «квадрат», як і раней.

Што датычыцца сярэдняга ўзроўню цэн на кватэры ў буйных гарадах вобласці. Напрыклад, у Магілёве аднапакаёвыя кватэры прадаюцца за 43 500 долараў, двухпакаёвыя — за 60 000 долараў, а трохпакаёвыя — за 73 300 долараў. У Бабруйску цэны на жылую нерухомасць ужо значна ніжэйшыя. Там малыя кватэры прадаюцца за 25 800 долараў, двухпакаёвыя — за 36 500 долараў, а трохпакаёвыя — 47 000 долараў. 

Самая дарагая здзелка ў лютым

Даражэй за ўсё ў Магілёве ў лютым купілі трохпакаёвую кватэру плошчай 84,9 кв. метра, калі яе кошт склаў 342 000 бел. руб. Гэта досыць сучасны жылы дом 2016 года пабудовы.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю