У Салігорску работнікі МНС прыйшлі на дапамогу кату. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал выратавальнага ведамства.
Жыхарка шматкватэрнага дома па вул. Казлова звярнулася па дапамогу, калі яе гадаванец саскочыў з акна другога паверха на казырок.
Работнікі МНС аператыўна прыбылі на месца здарэння і ўдачна эвакуіравалі пушыстага ўцекача.
«Выратавальная аперацыя заняла лічаныя хвіліны. Кот у бяспецы», — расказалі ў ведамстве.