У Мінскай вобласці работае 51 аздараўленчая і санаторна-курортная атэставаная аздараўленчая арганізацыя. «Усяго ў рэспубліцы функцыянуе 97 санаторыяў, з іх 30 — у Мінскай вобласці, значная частка з іх размешчана ў Мядзельскім раёне. Здраўніцы любяць як беларусы, так і замежныя грамадзяне. Па выніках мінулага года ў санаторыях цэнтральнага рэгіёна адпачылі каля 81 тыс. замежных гасцей з 57 краін, што на 10 тыс. больш, чым у 2023 годзе. Першае месца займаюць турысты з Расіі, на другім — з Латвіі, затым ідуць Азербайджан, Эстонія, Казахстан, Туркменістан, Сірыя, Кітай і інш.», — расказала Ірына Яўсеева.
За пяць месяцаў бягучага года колькасць замежных грамадзян, якія адпачываюць у беларускіх санаторыях, павялічылася на 3,5%.