Top.Mail.Ru
230

У Санкт-Пецярбургу далі старт будаўніцтву Цэнтра беларускай тэхнікі

У Санкт-Пецярбургу далі старт будаўніцтву Цэнтра беларускай тэхнікі. Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы прыняў удзел Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Дзякуючы мультыбрэндавай пляцоўцы Беларусь плануе павысіць эфектыўнасць прасоўвання беларускай тэхнікі на расійскім рынку. «Санкт-Пецярбург знаходзіцца ў авангардзе нашых намаганняў па выбудоўванні комплексных ланцужкоў тавараправоднай сеткі беларускай прадукцыі не толькі на тэрыторыі горада, але і далёка за яго межамі. Апроч высокай ёмістасці рынку, Санкт-Пецярбург валодае значнымі транспартна-лагістычнымі магчымасцямі. Пастаўкі прадукцыі ў Санкт-Пецярбург, у першую чаргу прамысловай, захоўваючы сваю актуальнасць, паступова падмацоўваюцца стварэннем высокатэхналагічных зборачных вытворчасцяў», — сказаў Аляксандр Турчын.

PIV_0022_result.jpg

Прэм’ер-міністр адзначыў, што Беларусь і Санкт-Пецярбург працяглы час развіваюць стратэгічнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Бакі пастаянна працуюць над пошукам новых форм узаемадзеяння. 

Аляксандр Турчын таксама прыме ўдзел у 15-м пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, у праграме візіту — наведванне патрыятычнага аб’яднання «Ленрэзерв», якому будзе перададзена памятная кніга аб генацыдзе беларускага народа, выпушчаная па матэрыялах расследавання Генпракуратуры Беларусі.

PIV_9887_result.jpg

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю