Top.Mail.Ru
216

У Санкт-Пецярбургу праходзіць форум-выстава «Дзяржзаказ». Што прадставіла Беларусь?

Варта адразу сказаць, што Усерасійскі форум-выстава сёлета мае статус юбілейнага, паколькі праходзіць 20-ы раз і завяршае сваю працу заўтра, 25 красавіка.

Гэта падзея з'яўляецца штогадовым найбуйнейшым мерапрыемствам у сферы дзяржаўных, муніцыпальных і карпаратыўных закупак, растлумачылі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Дарэчы форум-выстава «Дзяржзаказ» аб'ядноўвае 89 расійскіх рэгіёнаў і запрошаных замежных гасцей, збіраў звыш 200 прафесійных спікераў і экспертаў, якія выступаюць у рамках 50 профільных мерапрыемстваў форуму.

Спецыяльна для гэтага форуму беларускі бок прэзентаваў экспазіцыю "Зроблена ў Беларусі», арганізаваную ўнітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» БелГПП. У яе складзе – флагманы айчыннай прамысловасці і вядучыя галіновыя кампаніі.

У прыватнасці, распрацоўкі і вытворчыя рашэнні ў сферы металургіі прадставілі ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК». Машынабудаванне - ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу» БелаўтаМАЗ», ААТ «БАТЭ» - кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты». Сферу спажывецкай тэхнікі і бытавой электронікі прадставіла ЗАТ «Атлант».

Сярод экспанаваных беларускіх тавараў - прадукцыя кампаніі ТАА «ЧЭФІ» – вядучага вытворцы вырабаў медыцынскага прызначэння для аказання першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, у медыцыне катастроф, тактычнай медыцыне.

Таксама ў рамках беларускай экспазіцыі было прадстаўлена адна з вядучых санаторна-курортных устаноў і арганізацый сферы аховы здароўя Беларусі – ААТ «санаторый «Ружанскі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю