Як складваецца цана на агародніну ў міжсезонне, распавялі ў эфіры СТБ.
Сяргей Некрашэвіч, генеральны дырэктар Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната распавёў, што па даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю айчынныя вытворцы забяспечылі больш за 100 % вытворчасці агурка ад патрэбы насельніцтва. У далейшым пастаўлена задача забяспечыць і поўную патрэбу па іншай агародніне, такой як тамат, перац, баклажан, вырошчваючы яго ў закрытым грунце.
Па словах спікера, сёння аб’ём і тэхналогія вытворчасці агурка дазваляе вырошчваць яго цэлы год:
— Адпаведна, у асенне-зімовы перыяд вырошчванне сярэднеплоднага агурка адбываецца з дапамогай сістэмы дасвечвання. І наша прадпрыемства ў 2024-м завяршыла праграму мадэрнізацыі самай вялікай двухгектарнай цяпліцы. Мы павялічылі аб’ём вытворчасці прадукцыі з 350 тон да практычна 600 тон у месяц. Гэта дае істотнае павелічэнне на паліцах гандлёвых сетак, фірменнага гандлю і магчымасць у тым ліку экспартаваць сваю прадукцыю (у большай частцы ў Расійскую Федэрацыю). У бягучым годзе намі экспартавана 89 тон прадукцыі. Гэта каля 10 % усяго вырабленага аб’ёму.
Спецыяліст растлумачыў, што пры сістэме дасвечвання штучнымі лямпамі на першым месцы вырошчванне сярэднеплоднага, або гладкага агурка. Калючы, або кароткаплодны агурок ў большай меры вырошчваецца з дапамогай натуральнага асвятлення — сонца. І яго пераважней вырошчваюць у летні і восеньскі перыяды.
— У асенне-зімовы перыяд, так званы міжсезонны, большая частка выдаткаў — гэта энергетыка, асвятленне, ацяпленне. І мы разумеем, што асабліва сёлета, у перыяд вялікіх маразоў, снежнай зімы ўзровень выдаткаў некалькі вышэйшы. Але з улікам таго, што мы сацыяльна арыентаваная дзяржава, прынятая пастанова № 713, якая дазваляе абмежаваць кошт на пэўным узроўні з улікам выдаткаў, рэнтабельнасці і даступнасці па цане для кожнага спажыўца на беларускім рынку, — растлумачыў Сяргей Некрашэвіч.
Ён канстатаваў , што энергетыка ў структуры выдаткаў на вытворчасць сярэднеплоднага агурка даходзіць да 65-70 %.