Top.Mail.Ru

У сацыяльных сетках з’явілася чарговая схема падману

Ашуканцы ў сацыяльных сетках сталі ствараць фэйкавыя акаўнты, праз якія рэалізуюць бытавую і камп’ютарную тэхніку, нібыта канфіскаваную на мытні.


Instagram-схема

Так у Instagram быў знойдзены акаўнт «customs_belarus». Старонка візуальна падобная да афіцыйных акаўнтаў мытных органаў. Ашуканцамі была запушчана рэклама аб продажы рознай тэхнікі па «вельмі прывабных цэнах». Пакупнікам прапануецца перайсці па спасылцы для азнаямлення з асартыментам тавараў і зрабіць заказ з абавязковай перадаплатай.



Яшчэ адна схема, але ўжо ў месенджары Telegram

Канал пад назвай «Склад» з вялікай колькасцю падпісчыкаў (33,6 тысячы) выкарыстоўвае для пераканаўчасці ілюстрацыі мытных складоў.

Ашуканцы прапануюць даставіць «заказ да дзвярэй», але для гэтага неабходна перавесці перадаплату ў памеры 100 %, калі замова на суму да 300 рублёў, і ў памеры 50 % — ад 300 рублёў кошту. Пасля «прадаўцы» перастаюць выходзіць на сувязь.



Як праверыць інфармацыю і не трапіцца на вудачку?

Мытныя органы толькі забіраюць у рамках заканадаўства тавары, якія незаконна перамяшчаюцца праз граніцу.

Далейшае рашэнне аб іх канфіскацыі вызначае суд.

Пералік арганізацый, якія займаюцца рэалізацыяй такіх тавараў, вызначаецца Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю