Top.Mail.Ru

У Савеце Рэспублікі адбылася пашыраная нарада па пытанні ўдасканалення прававога рэгулявання пытанняў абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх

У прыярытэце — захаванне здароўя грамадзян

Да сенатараў рэгулярна паступаюць звароты, якія датычацца забароны курэння вэйпаў, прыняцця мер, накіраваных на супрацьдзеянне фарміраванню ў дзяцей і падлеткаў шкоднай звычкі.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла, што належнае прававое рэгуляванне ў гэтай сферы — наспелая мера, накіраваная на фарміраванне здаровай нацыі і абарону грамадзян.

Доўгі час лічылася, што электронныя сістэмы курэння менш небяспечныя для арганізма, чым звычайныя цыгарэты. Аднак вадкасці да вэйпаў утрымліваюць нікацін, фармальдэгід, канцэрагены, чым наносяць шкоду здароўю грамадзян. Зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі, узмацненне трывожнасці, пашкоджанне ДНК, павышэнне рызык развіцця раку, інфаркту, дэпрэсіі, фарміраванне стойкай залежнасці — вось няпоўны пералік наступстваў выкарыстання вэйпаў. Гэта не проста прадмет абмеркавання з пазіцыі аховы здароўя ці эканомікі. Гэта тэма, якая выходзіць на ўзровень нацыянальнай бяспекі і дэмаграфічнай устойлівасці краіны.

На нарадзе, у якой узялі ўдзел члены прэзідыума Савета Рэспублікі, кіраўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, падрабязна абмеркавалі канцэптуальныя палажэнні адпаведнага закона-

праекта. Сярод іх — строгае абмежаванне месцаў продажу, забарона рэкламы, адкрытай выкладкі электронных сістэм курэння і вадкасцяў для іх, а таксама іх узораў і спажывецкай упакоўкі, продажу ў інтэрнэце, продажу фізічнымі асобамі, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў. Дадзеная праблема будзе вырашана комплексна. Усе магчымыя меры для абароны жыцця і здароўя беларусаў, асабліва дзяцей і моладзі, будуць прыняты.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю