У панядзелак у Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы палітычны дыялог, развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, бізнес-кантактаў паміж Беларуссю і Турцыяй.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Сяргей Алейнік акцэнтаваў увагу на мэтазгоднасці захавання высокай дынамікі ў рабоце Турэцка-Беларускага Савета дзелавога супрацоўніцтва, які прыносіць рэальную дабаўленую вартасць у выглядзе заключаных канкрэтных камерцыйных кантрактаў, вызначэння ніш для ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння, і выказаў надзею на правядзенне чарговага пасяджэння гэтага дзейснага механізму ў бліжэйшы час.
Парламентарый падкрэсліў важную ролю развіцця беларуска-турэцкага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, выказаўся за актывізацыю кантактаў па абмене перадавым вопытам у дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР), пацвердзіў гатоўнасць да сумеснай працы на гэтым напрамку з дэпутатамі Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі і іншымі зацікаўленымі з турэцкага боку.
Сяргей Алейнік і дыпламат таксама абмяняліся думкамі па рэгіянальных канфліктах і ў цэлым па геапалітычнай сітуацыі ў кантэксце падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Бакі дамовіліся працягваць узаемадзеянне па гэтых і іншых пытаннях.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота Савета Рэспублікі