Top.Mail.Ru

У Савеце Рэспублікі прайшло першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы чацвёртага Узбекска-Беларускага жаночага бізнес-форуму

Пляцоўка для абмену вопытам


Нягледзячы на тое, што ён сёлета набывае статус парламенцкага, асноўныя тэматычныя блокі застаюцца нязменнымі, адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА ў ходзе пасяджэння. «Гэта перш за ўсё эканамічны блок, узаемадзеянне па лініі органаў мясцовага кіравання і самакіравання, — канкрэтызавала спікер. — Вельмі важны для нас турыстычны патэнцыял. Мы павінны камунікаваць абсалютна па ўсіх кірунках».

Танальнасць эфектыўнаму беларуска-ўзбекскаму ўзаемадзеянню, са слоў Старшыні Савета Рэспублікі, задаюць прэзідэнты Беларусі і Узбекістана. «Паміж парламентарыямі нашых краін таксама склаліся вельмі добрыя адносіны», — дадала Наталля Качанава. 

Што датычыцца эканамічнага блока, летась у Віцебску было падпісана 30 кантрактаў на агульную суму 261 мільён беларускіх рублёў. «Кантракты, пагадненні — гэта тое, над чым сёння трэба эфектыўна працаваць», — заклікала спікер.

Даслоўна

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей АЛЕЙНІК у размове з журналістамі адзначыў, што тры праведзеныя бізнес-форумы даказалі сваю выніковасць, важнасць і запатрабаванасць для ўмацавання і паглыблення беларуска-ўзбекскіх адносін: «Вынікамі першых трох форумаў сталі істотныя дамоўленасці па лініі суб’ектаў гаспадарання нашых краін. Сумарна за першыя тры форумы было падпісана каля 60 кантрактаў на агульную суму каля 500 мільёнаў беларускіх рублёў і салідны пакет двухбаковых пагадненняў, мемарандумаў аб узаемадзеянні як на рэгіянальным узроўні, так і па лініі адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх арганізацый. Гэтую выніковасць мы разлічваем умацаваць у рамках чацвёртага форуму, які плануецца да правядзення ў канцы верасня».

Першае пасяджэнне аргкамітэта дало старт падрыхтоўцы да форуму, дадаў сенатар. «Перш за ўсё, вядома, мы будзем абапірацца на рэалізацыю тых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты ў ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў нашу краіну. Упор будзем рабіць не толькі на ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва, якое ў нас паспяхова развіваецца ў апошнія гады, але і на прасоўванне эканамічнага парадку дня ў нашых двухбаковых адносінах. У нас плануецца правядзенне цэлага шэрагу секцый, якія будуць прысвечаны пытанням прамысловай кааперацыі і імпартазамяшчэнню, рэалізацыі нашага супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу і прадуктаў харчавання. Асобную ўвагу нададзім сферам аховы здароўя і фармацэўтыкі, адукацыі і навукі. Вядома, турызму, які з’яўляецца сёння адным з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны і якому ва Узбекістане таксама надаецца вялікая ўвага. Мы плануем правесці таксама шэраг мерапрыемстваў па лініі маладзёжных саветаў нашых парламентаў, мерапрыемствы па лініі беларуска-ўзбекскага дзелавога савета, па лініі органаў мясцовай заканадаўчай улады. Мы ўпершыню правялі такую секцыю ў Віцебску летась — яна паказала сваю выніковасць. Гэта вельмі добрая пляцоўка для „зверкі гадзіннікаў“, абмену вопытам і рэалізацыі тых няпростых і вельмі важных задач, якія стаяць перад нашымі краінамі для ўмацавання дабрабыту народа Беларусі і Узбекістана».

Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю