З губернатарам расійскага рэгіёна Марыяй Касцюк сустрэлася Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Наталля Качанава падкрэсліла глыбокую гістарычную сувязь нашых народаў, трываласць саюзніцкіх адносін і асаблівую значнасць міжрэгіянальнага партнёрства: «У цяперашняй няпростай сітуацыі Беларусь і Расія паказваюць прыклад таго, як трэба супрацоўнічаць у рамках Саюзнай дзяржавы, дапамагаць і падтрымліваць адна адну. Як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва мы ўдзяляем самую сур’ёзную ўвагу развіццю сувязей з расійскімі рэгіёнамі і адкрыты да рэалізацыі новых сумесных праектаў».
Спікер таксама акцэнтавала ўвагу на адзінстве падыходаў у сацыяльнай палітыцы, абароне сямейных каштоўнасцяў і захаванні агульнай гістарычнай памяці, падкрэсліўшы важнасць работы з моладдзю і ўзаемадзеяння па лініі жаночых арганізацый.
Наталля Качанава запрасіла дэлегацыю аўтаномнай вобласці прыняць самы актыўны ўдзел у маючым адбыцца Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Смаленску, падкрэсліўшы, што эканоміка нязменна застаецца фундаментальнай асновай двухбаковага партнёрства.
Асобны блок перагавораў быў прысвечаны развіццю турыстычных абменаў і аздараўленню, маладзёжнай палітыцы, а таксама гуманітарнаму вымярэнню. Наталля Качанава прапанавала наладзіць прамыя кантакты паміж Маладзёжным саветам пры Нацыянальным сходзе Беларусі і маладзёжнай грамадскай палатай пры Заканадаўчым сходзе вобласці, а таксама запрасіла прадстаўнікоў рэгіёна да ўдзелу ў знакавым патрыятычным праекце «Цягнік Памяці» і міжнародным форуме «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава» ў Полацку.
У сваю чаргу Марыя Касцюк адзначыла: «Мы прыехалі вялікай дэлегацыяй па ўсіх кірунках, каб разам выпрацоўваць канкрэтныя крокі і развіваць нашы агульныя праекты».
Гаворачы аб эканамічным і гуманітарным вымярэнні, Марыя Касцюк адзначыла каласальны патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў:
«У нас ёсць выдатныя магчымасці для паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей, развіцця прамысловай кааперацыі, сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі і рэалізацыі турыстычнага патэнцыялу. Мы таксама накіраваны на актыўны абмен вопытам у сферы маладзёжнай палітыкі, адукацыі і ўмацавання кантактаў паміж жаночымі арганізацыямі нашых краін».
Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі