Top.Mail.Ru
214

У сераду будзе да 24 цяпла

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 21 мая надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па паўночным усходзе адаб’ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. 



Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 4 да плюс 10 °С, максімальная днём будзе ад плюс 17 °С па поўначы да плюс 24 °С па поўдні і паўднёвым захадзе краіны. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю