Top.Mail.Ru
317

У сераду да 26 цяпла

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 18 чэрвеня ноччу надвор’е ў Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным усходзе захаваецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, а днём чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў з Балтыйскага мора.



Уначы пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 9 да плюс 15 °С, а максімальная днём ад плюс 18 да плюс 24 °С, па паўднёвым захадзе Беларусі да плюс 26 °С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю