Top.Mail.Ru
659

У сераду да плюс 18 °С

Як распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 14 мая надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, днём адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту, якія ссоўваюцца з Балтыйскага мора.



Ноччу пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі – навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага, днём з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 7 °С, месцамі па краіне замаразкі да мінус 2 °С. Максімальная тэмпература паветра ўдзень – плюс 12 – плюс 18 °С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе падаць.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю