Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 28 мая надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты.
Воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі па рэспубліцы чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер паўночны, днём з пераходам на паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад плюс 8 °С па захадзе да плюс 16 °С па ўсходзе краіны. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 16 да плюс 22 °С, у заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі да 26 °С цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.