У сталіцы Рэспублікі Карэя Сеуле падчас праверкі бяспекі дэмантаванай эстакады адбылося абвальванне канструкцыі. У выніку загінулі тры чалавекі, яшчэ трое атрымалі раненні, паведаміла БелТА са спасылкай на агенцтва Reuters.
Інцыдэнт адбыўся днём 26 мая ў раёне чыгуначнага пераезду ў цэнтры горада. Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, яшчэ ўначы рабочыя заўважылі прыкметы нестабільнасці канструкцыі. Дэмантаж эстакады часова прыпынілі і прызначылі праверку бяспекі.
У момант абвальвання ўнутры апорнай канструкцыі знаходзіліся спецыялісты, якія праводзілі інспекцыю.
Як удакладнілі ўлады Сеула, эстакада была пабудавана ў 1966 годзе і падлягала зносу з-за выяўленых дэфектаў, якія не дазвалялі забяспечыць бяспечную эксплуатацыю аб’екта.