Пачатковая магутнасць 100 тысяч аўто ў год.
Японскі аўтавытворца Toyota Motor Corporation пачаў будаўніцтва завода па вытворчасці электрамабіляў маркі Lexus у Шанхаі, перадае «Сіньхуа».
Новы завод, які размешчаны ў раёне Цзіньшань, уключае ў сябе таксама базу па распрацоўцы і вытворчасці акумулятараў. Тут плаецца выпусціць першыя аўтамабілі ўжо ў 2027 годзе. На пачатковым этапе вытворчая магутнасць складзе 100 тысяч аўто за год.
Начальнік Упраўлення па прыцягненню інвестыцый раёна Цзіньшань Цзян Цзюйван заявіў, што, хоць Цзіньшань не з’яўляецца аўтатранспартным вузлом, той факт, што ён размешчаны ў геаметрычным цэнтры дэльты ракі Янцзы, дазваляе яму аб’ядноўваць пастаўшчыкоў камплектуючых, цэнтры даследаванняў і распрацовак і аўтамабільныя кампаніі, якія базуюцца ў Шанхаі.
Такі «радыус ланцужка паставак» дае магчымасць Toyota ажыццяўляць лакальныя закупкі на карысць асноўных вытворчых працэсаў, адзначыў Цзян Цзюйван. Адметна, што ўвесь працэс з моманту падпісання пагаднення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж урадам Шанхая і Toyota да пачатку будаўніцтва завода заняў усяго крыху больш за два месяцы.