Top.Mail.Ru

У Шанхаі летась штодня стваралася звыш 320 тэхналагічных прадпрыемстваў

У мінулым годзе Шанхай (Усходні Кітай) актыўна прасоўваў навукова-тэхнічныя інавацыі: як стала вядома, у мегаполісе штодня стваралася ў сярэднім больш за 320 новых тэхналагічных прадпрыемстваў, перадае «Сіньхуа».



У дакладзе аб рабоце ўрада горада Шанхай гаворыцца, што доля выдаткаў мясцовых улад на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы ад валавога рэгіянальнага прадукту горада летась склала прыкладна 4,5 працэнта. Па выніках мінулага года агульны аб’ём вытворчасці ў прамысловых галінах стратэгічнага значэння, якія нараджаюцца, у вартасным выражэнні вырас на 6,5 працэнта. Сукупны аб’ём трох вядучых галін, а менавіта вытворчасці інтэгральных схем, біямедыцыны і штучнага інтэлекту, перавысіў 2 трлн юаняў.

Гарадскія ўлады таксама ўдасканальвалі сваю палітыку падтрымкі вядучых тэхналагічных прадпрыемстваў і хуткарослых кампаній. Да канца 2025 года ў мегаполісе налічвалася больш за 23 тысячы малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) інавацыйнага тыпу, 13 тыс. МСП, якія адрозніваюцца спецыялізацыяй вытворчасці, дэталізацыяй кіравання, унікальнасцю прадукцыі і інавацыйнай актыўнасцю, а таксама 1 тыс. МСП з высокай ступенню спецыялізацыі і тэхналагічным лідарствам у сваёй сферы, вялікім інавацыйным патэнцыялам і відавочнай канкурэнтнай перавагай на рынку.

Тым часам у горадзе было запушчана 18 высакаякасных інкубатараў, што ахопліваюць галіны, якія нараджаюцца, і перадавыя галіны, такія як оптаэлектронныя квантавыя тэхналогіі, інтэлектуальнае зандаванне, сінтэтычная біялогія, клеткавая і генная тэрапія. Характэрна, што ў вышэйназваным дакуменце выкладаюцца планы па ўмацаванні навукова-тэхнічных інавацый, удасканаленні сістэмы па культываванні прадпрыемстваў інавацыйнага тыпу, а таксама стварэнні больш як 50 перадавых інтэлектуальных заводаў у 2026 годзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю