Top.Mail.Ru

У Шанхаі пашыраецца Міжнародны цэнтр мікрадрам

Шанхайскі міжнародны цэнтр кароткаметражнага відэа — база для здымак мікрадрам — пашырыў колькасць здымачных пляцовак, дадаўшы новую зону для здымак гістарычных мікрасерыялаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Цэнтр размешчаны на тэрыторыі былой фабрыкі. На фоне імклівага росту індустрыі кароткіх серыялаў вытворчыя цэхі былі пераабсталяваны ў здымачныя павільёны, паступова ператварыўшыся ў шанхайскі «Вертыкальны Хэндзянь». Гэта назва адсылае да вядомага кітайскага кінагарадка Хэндзянь, арыентаванага на традыцыйнае гарызантальнае кіно, і падкрэслівае спецыфіку мікрадрам, якія ствараюцца пераважна ў вертыкальным фармаце для мабільных платформаў.

За дзвярыма павільёнаў можна знайсці офісы і сельскія дамы, раскошныя асабнякі пачатку ХХ стагоддзя і студэнцкія інтэрнаты, што дазваляе гнутка адаптаваць пляцоўкі пад розныя сюжэты. Паводле звестак цэнтра, летась тут працавалі больш за 300 здымачных груп, у тым ліку 15 замежных. У пікавыя перыяды на пляцоўцы адначасова здымаюць ад 8 да 10 праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю