У Шанхаі праходзіць чацвёрты Тыдзень моды для хатніх гадаванцаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Маштабнае мерапрыемства арганізвана ў Шанхайскім міжнародным цэнтры моды. Яно аб’яднала брэнды з 18 краін, у тым ліку ЗША, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Германіі і Швецыі. У праграме — 15 модных паказаў, 13 флэшмобаў і 5 спартыўных спаборніцтваў. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 200 тысяч чалавек — як прафесіяналы галіны, так і аматары.