На канферэнцыі распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту.
На канферэнцыі распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту.

У рамках канферэнцыі распрацоўшчыкаў увасобленага штучнага інтэлекту, якая праходзіла ў шанхайскім тэхнапарку Чжанцзян, адбыўся міжнародны чэмпіянат па навыках антрапаморфных робатаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн".
Галоўнай тэмай мерапрыемства сталі інавацыі і прадпрымальніцтва. У спаборніцтвах узялі ўдзел звыш 60 каманд распрацоўшчыкаў чалавекападобных робатаў з Кітая і іншых краін. Спаборніцтвы праходзілі ў спецыяльна змадэляваных асяроддзях, якія імітуюць прамысловыя, хатнія, камерцыйныя і эксперыментальныя ўмовы. Робаты прадэманстравалі свае ўменні ў такіх задачах, як перамяшчэнне кантэйнераў з матэрыяламі, уборка смецця, раскладванне адзення і транспартыроўка дэталяў.
