Top.Mail.Ru

У Шанхаі размешчана 1060 рэгіянальных штаб-кватэр транснацыянальных карпарацый

У Шанхаі, фінансавым цэнтры Кітая і пункце прыцягнення замежных інвестыцый, па стане на верасень, налічвалася 1060 рэгіянальных штаб-кватэр транснацыянальных карпарацый і 631 цэнтр навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ (НДДКР) з удзелам замежнага капіталу. Пра гэта паведамілі ў гарадскім камітэце камерцыі, перадае «Сіньхуа».



Як заявіў кіраўнік камітэта Чжу Мінь, функцыянальныя магчымасці гэтых рэгіянальных штаб-кватэр, уключаючы прыняцце інвестыцыйных рашэнняў, інавацыі ў сферы НДДКР, фінансавае кіраванне, закупкі, збыт і кіраванне ланцужкамі паставак, пастаянна пашыраюцца.

Па словах Чжу Міня, штаб-кватэры ўтвараюць развітую сетку глабальнага размеркавання рэсурсаў і адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні гарадскога патэнцыялу і міжнароднага ўплыву Шанхая. Ён дадаў, што дзейнасць больш як паловы цэнтраў НДДКР з замежнымі інвестыцыямі ў Шанхаі сканцэнтравана на ключавых вытворчых ланцужках у такіх сектарах, як біямедыцына, інфармацыйныя тэхналогіі і аўтамабільныя кампаненты, садзейнічае аб’яднанню глабальных навукова-тэхнічных рэсурсаў і стымулюе навукова-тэхнічнае і прамысловае развіццё.

За дзевяць месяцаў гэтага года ў Шанхаі было заснавана 4764 новыя прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі, што на 5,5 працэнта больш у гадавым вылічэнні. Мегаполіс прыцягнуў звыш 370 млрд долараў ЗША сукупных замежных інвестыцый і мае на сваёй тэрыторыі каля 80 тысяч фірм з удзелам замежнага капіталу.

Паводле статыстыкі камітэта, замежныя кампаніі забяспечваюць прыкладна чацвёртую частку валавога рэгіянальнага прадукту і трэць падатковых паступленняў Шанхая. Чжу Мінь падкрэсліў, што Шанхай будзе і надалей прасоўваць знешнюю адкрытасць высокага ўзроўню і фарміраваць інтэрнацыяналізаванае дзелавое асяроддзе з захаваннем рыначных прынцыпаў і вяршэнства закона.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю