Top.Mail.Ru

У Шанхаі запусцілі беспілотныя таксі

Восем кампаній-аператараў атрымалі першыя ліцэнзіі.


У жніўні ў Шанхаі пачаў работу сэрвіс беспілотных таксі, перадае «Жэньмінь жыбаa анлайн». 

Восем кампаній-аператараў атрымалі першыя ліцэнзіі на аказанне гэтай паслугі. У наш час робатаксі працуюць у рэжыме цалкам аўтаномнага кіравання і ажыццяўляюць паездкі строга «ад пункта А да пункта Б» без прамежкавых прыпынкаў. Кошт паездкі на беспілотным таксі ў Шанхаі складае 14 юаняў за першыя 3 кіламетры і 2,7 юаня за кожны наступны кіламетр.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю