Top.Mail.Ru
70

У ШАС разглядаюць магчымы механізм аказання гуманітарнай дапомогі пры надзвычайных сітуацыях

Краіны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) абмяркоўваюць магчымасць стварэння механізма па аказанні гуманітарнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў у інтэрв’ю ТАСС. Паведаміла БелТА.


«Цяпер абмяркоўваецца пытанне стварэння механізма па аказанні гуманітарнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях», — сказаў Ермекбаеў на палях Міжнароднага эканамічнага форуму СНД.


Паводле яго слоў, у выпадку стварэння такога механізма дапамога будзе аказвацца ў першую чаргу дзяржавам — членам ШАС, аднак яе змогуць атрымаць і трэція краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю