Top.Mail.Ru
242

«У школу з добрым сэрцам». Больш чым 30 хлопцам і дзяўчатам з Гродна ўручылі падарункі маладыя валанцёры

Больш за 30 дзецям уручылі падарункі маладыя валанцёры на абласным мерапрыемстве «У школу з добрым сэрцам» у Гродне, перадае БелТА.



Штогадовая дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам» праводзіцца БРСМ перад пачаткам навучальнага года. У рэгіёне, як і па ўсёй краіне, валанцёры руху «Добрае сэрца» арганізавалі ў гандлёвых цэнтрах, крамах, грамадскіх месцах з вялікай праходнасцю, тэрытарыяльных камітэтах саюза моладзі пункты збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення, абутку і іншых неабходных рэчаў. 

«Рэспубліканская акцыя „У школу з добрым сэрцам“ штогод аб’ядноўвае людзей неабыякавых, гатовых дапамагчы. Нашы валанцёры збіраюць Канцылярскія тавары, неабходныя школьнікам у навучальны перыяд Рэчы. У вобласці сёлета каля 50 падобных мерапрыемстваў ужо прайшло, — сказаў першы сакратар Гродзенскага абкама БРСМ Андрэй Есін. — Пакуль складана казаць колькі хлопцаў будзе ахоплена, бо яна доўжыцца да 10 верасня, таму яшчэ вельмі шмат трэба будзе зрабіць. Штогод мы дапамагаем тысячам хлопчыкаў і дзяўчынак. Упэўнены, што і гэты год таксама будзе плённым». Да акцыі сёлета далучылася і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.


Студэнтка Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Дар’я Рэпіна валанцёр не першы год. «Яшчэ ў школе была ўдзельніцай гэтага руху, проста таму, што люблю дапамагаць. Гэта радуе не толькі тых, хто атрымлівае дапамогу, але і нас саміх, — падзялілася яна. — Мы збіралі канцылярыю ля аднаго з гарадзенскіх гандлёвых цэнтраў і людзі, што вельмі прыемна, адгукаліся, спагадліва дапамагалі ў зборы, за што мы ім вельмі ўдзячныя».

Сёння, як у цэлым і ўсе ўручэнні сабраных падарункаў, валанцёры і прадстаўнікі Гродзенскага цэнтра культуры ператварылі ў сапраўднае свята, дапоўніўшы яго займальнымі інтэрактыўнымі гульнямі і вясёлымі забавамі. Ацаніў іх і першакласнік Міша Явараўскі, які прыйшоў на свята разам з мамай, старэйшымі братам і сястрой. Хлопчык падзяліўся, што з задавальненнем пайшоў у школу. «Брат і сястра распавядалі шмат, вельмі хацелася пайсці вучыцца. Больш за ўсё падабаецца матэматыка», — сказаў першаклашка, дадаўшы, што і сённяшняе свята яму вельмі прыйшоўся па душы.

Задачы акцыі «У школу з добрым сэрцам» — фарміраванне ў моладзі маральных якасцяў, пачуцця гуманнасці і міласэрнасці, спагады і дабрыні, развіццё валанцёрскага руху, стварэнне ўмоў для вучэбнай дзейнасці дзяцей, правядзенне сацыяльна значных мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, уцягванне ў валанцёрскую дзейнасць моладзі розных сацыяльных і ўзроставых груп.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю