Top.Mail.Ru

У Сібіры стварылі новы матэрыял для авіяцыі і касмічнай тэхнікі

Новы матэрыял для 3D-друку лёгкіх дэталяў складанай формы, якія выкарыстоўваюцца ў авіябудаванні і ракетна-касмічнай тэхніцы, стварылі навукоўцы Сібірскага федэральнага ўніверсітэта (СФУ) у складзе калектыву даследчыкаў. Пра гэта паведамляе БелТА.


Дзякуючы падбору хімічнага складу, распрацаваны дрот дазволіць ствараць больш надзейныя вузлы спадарожнікаў і самалётаў з меншымі затратамі матэрыялу.

Цяпер у ліку асноўных матэрыялаў для будаўніцтва самалётаў, спадарожнікаў і іншых аб’ектаў, якія павінны ўзнімацца ў паветра, — сплавы на аснове алюмінію. Для надання ім асаблівых уласцівасцяў — павышанага супраціўлення трэнню, пластычнасці або тугаплаўкасці — у матэрыял уводзяць дабаўкі з больш дарагіх элементаў, расказалі вучоныя СФУ. Спецыялісты падкрэслілі, што з-за гэтага кошт усяго вырабу са сплаву можа вырасці ў дзясяткі разоў.

Вучоныя ўніверсітэта сумесна з даследчыкамі арганізацый Ангара-Енісейскага кластара глыбокай перапрацоўкі каляровых і рэдкіх металаў прапанавалі новыя алюмініевыя сплавы для вырабу дэталяў складаных формаў, неабходных у паветраных суднах. Яны распрацаваны спецыяльна для 3D-друку, адзначае РІА Новости.

«Вырабляць дэталі складанай формы з дапамогай друку — гэта значыць эканоміць каштоўныя лёгкія матэрыялы, зніжаць колькасць бракаваных вырабаў, скарачаць час ад мадэлі да гатовага вырабу ў 2-4 разы і атрымліваць раўнамерную структуру дэталяў дзякуючы паскоранаму астуджэнню», — растлумачыў адзін з аўтараў даследавання, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікахіміі металургічных працэсаў і матэрыялаў СФУ Мікіта Сцепаненка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю